• О нас
  • Новости
  • Помощь освобождённым
  • Параллельный мир
  • Нормативные документы
  • Поддержать проект
  • Контакты
  • ru
  • О нас
  • Новости
  • Помощь освобождённым
  • Параллельный мир
  • Нормативные документы
  • Поддержать проект
  • Контакты
Главная Новости АБ ЗАТРЫМАННІ МІКОЛЫ АЎТУХОВІЧА

АБ ЗАТРЫМАННІ МІКОЛЫ АЎТУХОВІЧА

09.12.2020 | 800 | 0


Учарашні дзень прынёс чарговыя жудасныя навіны.

Затрыманне Міколы Аўтуховіча і іншых людзей.

Словы з экранаў дзяржаўнага ТБ аб іх датычнасці да нейкіх неправамоцных падзей.

З аднаго боку – нічога новага.

Колькі мы ўжо чулі і бачылі выступаў і відэаролікаў пра дохлых пацукоў, арсеналы Белага легіёну, джыпы на мяжы, баевікоў ЧВК?..

Ды што казаць пра іншых, калі самога Міколу не аднойчы спрабавалі абвінаваціць у самых страшных злачынствах!

Рэжым і яго рупар – БелТБ - зрабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб даверу да іх інфармацыі не было ніякага.

Таму і пра гэтыя кадры магу сказаць адно: не веру ніводнаму слову, ніводнаму кадру.

Але, з іншага боку, на гэты раз ёсць кардынальныя адрозненні.

Мы добра ведаем “спецыфіку” айчыннай судовай сістэмы, але нават яна ў 2010 годзе не пацвердзіла абвінавачванне Міколы Аўтуховіча ў тэрарызме, асудзіўшы яго “ўсяго толькі” на 5 гадоў за быццам бы захоўванне пяці невядома адкуль узнікшых патронаў, хаця пракурор Э. Сафараў патрабаваў для Міколы 20 гадоў.

Што можа адбыцца зараз, у сітуацыі поўнага прававога дэфолту, не хочацца нават думаць.

Па сутнасці ж магу сказаць упэўнена: Мікола церпіць толькі з-за свайго абвостранага пачуцця справядлівасці, уласнай годнасці, з-за імкнення нешта зрабіць, каб Закон і праўда нарэшце запанавалі ў нашай краіне. Нагадаю, што яго выпрабаванні пачаліся яшчэ ў 2004 годзе, якраз пасля таго, як Мікола вырашыў пайсці ў дэпутаты, што ў разуменні рэжыму само па сабе – злачынства.  

Радкі, якія ідуць ніжэй, я напісаў паўтара года назад, але не бачу патрэбы мяняць хаця б літару.

Міколу Аўтуховіча ведаю з тых даўніх часоў, калі ён трымаў працяглую ўпартую галадоўку і з гэтай прычыны трапіў у Рэспубліканскі шпіталь для зняволеных. Я, у той час галоўны турэмны лекар, паехаў туды адмыслова для сустрэчы з Міколам, маючы на мэце пераканаць яго не рызыкаваць сваім жыццём: тэрмін галадоўкі і яе відавочныя наступствы дэманстравалі вельмі вялікую верагоднасць трагічнага зыходу.

З тых часоў прайшлі гады, шмат што змянілася, але я выразна бачу, што не змяніўся ў сваёй сутнасці мой сябар Мікола Аўтуховіч.

Ён усё такі ж настойлівы, нават упарты, прамы і просты ў зносінах, адчувальны да патрэбаў іншых людзей, гатовы слухаць, чуць і ўлічваць іншае меркаванне. Галоўная, на мой погляд, характэрная рыса Міколы – абвостранае пачуццё справядлівасці і, адпаведна, абсалютная нецярпімасць да несправядлівасці. Пры гэтым Мікола Аўтуховіч, хоць і атрымаў цяжкія, складаныя, нярэдка нечалавечыя выпрабаванні ад прадстаўнікоў улады якраз за адстойванне справядлівасці, так і не змяніўся ў гэтым характарам, не зламаўся, не скарыўся. Мікола валодае таксама выразным пачуццём уласнай годнасці, але разам з тым, што не так часта сустракаецца, і павагай да годнасці любога іншага чалавека. Мікола Аўтуховіч не здольны на непрыстойныя паступкі і дзеянні, але чакае таго ж і ад свайго атачэння – і ў гэтым часам занадта даверлівы, нават наіўны. Пры гэтым Аўтуховіч – цалкам самастойны чалавек, нічыёй марыянеткай ён ніколі не быў і, упэўнены, не стане.

Ні доўгія гады зняволення, ні жорсткія часы вайсковай службы і афганскай кампаніі не змаглі пазбавіць Міколу яшчэ адной адметнай рысы. Аўтуховіч – непапраўны рамантык і аптыміст. Па-мойму, якраз аб гэтым сведчаць яго ультыматум, зварот і заява, якія зьявіліся ў сеціве ў апошні час. Можна па-рознаму ставіцца да зместу і формы гэтых публікацый, падтрымліваць ці не падтрымліваць у гэтым Міколу, падзяляць ці не падзяляць агучаныя мэты і цьмяна пазначаныя метады, але ў шчырасці, бескарыслівасці, самастойнасці, прыстойнасці Міколы Аўтуховіча я не сумняваюся.

У апошні год Мікола знік з грамадскага кола, таму я не ведаю яго плана дзеянняў, не ведаю, ці ёсць гэты план наогул. Спадзяюся, што ёсць – Аўтуховіч ніколі не выглядаў авантурыстам. Што ж датычыць матываў яго паступкаў, іх першапрычыны, то яны вынікаюць з азначанай ужо нецярпімасці да несправядлівасці, а пускавым механізмам, відавочна, зьяўляецца недзеяздольнасць, а найчасцей – фактычная адсутнасць рэальных механізмаў аднаўлення законнасці. Калі няма справядлівага і незалежнага суда, калі “ахоўнікі правапарадку” даюць заведама ілжывыя паказанні, калі бяздзейнічаюць кантралюючыя органы, калі ў грамадстве пануе татальная атмасфера недаверу да ўсіх галінаў улады – хто можа папракнуць грамадзяніна, які вымушаны самастойна займацца аднаўленнем парушаных правоў – сваіх і іншых людзей?

“Прымаючы пад увагу, што прызнанне годнасцi, якая ўласцiва ўсiм членам чалавечай сям’i, i роўных i неад’емных правоў iх з’яўляецца асновай свабоды, справядлiвасцi i ўсеагульнага мiру;

i прымаючы пад увагу, што грэбаванне i пагарда да правоў чалавека прывялi да варварскiх актаў, якiя абураюць сумленне чалавецтва, i што стварэнне такога свету, у якiм людзi будуць мець свабоду слова i перакананняў i будуць свабодныя ад страху i галечы, абвешчана як высокае iмкненне людзей;

i прымаючы пад увагу, што неабходна, каб правы чалавека ахоўвалiся ўладай закону з мэтай забеспячэння таго, каб чалавек не быў вымушаны ўжываць, у якасцi апошняга сродку, паўстання супраць тыранii i прыгнечання…”

Гэтыя словы гучаць да нас з прэамбулы Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай Генеральнай асаблеяй ААН яшчэ ў далёкім 1948 годзе. Што тут можна дадаць?!

Імклівы час, рэальныя паступкі і дзеянні кожнага, а не адны толькі словы, пакажуць, хто чаго варты, хто ставіць мэты і дасягае іх, а хто толькі скаланае паветра.

Сёння свайму сябру Міколу Аўтуховічу я магу пажадаць толькі праявіць свае найлепшыя якасці: разважлівасць, стрыманасць, цярпенне, разуменне, настойлівасць, мудрасць. А галоўнае – адчування і разумення Божай волі! Божай дапамогі і Божай ласкі!


Васіль Завадскі

 




Комментарии ()

    Написать комментарий

    • Свежие новости

      • Политзаключённую Марию Колесникову прооперировали
      • ТаймАкт продолжает свою работу
      • К беларусам не допускают адвокатов. Право на здоровье
      • Полину Шарендо-Панасюк перевели в ПКТ на полгода, на неё хотят завести новое уголовное дело по 411 статье
      • Политзаключённого Сергея Тихановского из СИЗО перевели в камеру

    • Социально-информационное учреждение «ТаймАкт» - это негосударственная некоммерческая правозащитная организация, зарегистрированная решением Мингорисполкома 26 декабря 2016 года.

    • Контакты

      8-017-348-31-32
      +375-25-741-27-34
      timeact.org@gmail.com
    • О нас
    • Новости
    • Помощь освобождённым
    • Параллельный мир
    • Нормативные документы
    • Поддержать проект
    • Контакты