• Пра нас
  • Навiны
  • Паралельны свет
  • Правасуддзе
  • Падтрымаць праэкт
  • Зваротная сувязь
  • by
  • ru
  • en
  • Пра нас
  • Навiны
  • Паралельны свет
  • Правасуддзе
  • Падтрымаць праэкт
  • Зваротная сувязь
Галоўная > Навiны > Прыйшоў час падтрымаць прафсаюз РЭП!

Прыйшоў час падтрымаць прафсаюз РЭП!

24.07.2018 | 226 | 0


Як мы паведамлялі раней, ,24 ліпеня адбыўся сход ініцыятыўнай групы. Удзельнікі абмеркавалі і прынялі Сумесную заяву грамадскіх аб'яднанняў, рухаў і ініцыятыў, устаноў, грамадзян Рэспублікі Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі ў адносінах діжараў Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

РЭП

Тэкст заявы: 

 

 

 

 

 

 

СУМЕСНАЯ ЗАЯВА 

грамадскіх аб’яднанняў, рухаў і ініцыятыў, устаноў,

грамадзян Рэспублікі Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі ў адносінах

лідараў Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці 

Улады Беларусі працягваюць наступленне на асноўныя грамадзянскій правы насельніцтва. Як вядома, у 2017 годзе была распачатая крымінальная справа па так званай “справе прафсаюза РЭП” – абвінавачванню лідэраў незалежнага Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка ў нявыплаце падаткаў за 2011 год. Нягледзячы на відавочную надуманасць абвінавачвання, справа перададзена ў суд, і на 30 ліпеня 2018 года прызначана першае судовае паседжанне.    

У гэтай сувязі МЫ ЗАЯЎЛЯЕМ, 

што крымінальны пераслед лідараў Прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка мае відавочна палітычна матываваны характар, накіраваны на ліквідацыю незалежнага прафсаюзнага руху, неабгрунтаванае абмежаванне права грамадзян на свабоду асацыяцый,  стварэнне прафсаюзаў і ўступленне ў іх для абароны сваіх інтарэсаў. Гэтыя дзеянні ў адносінах лідэраў Прафсаюза РЭП мы расцэньваем як помсту ўлады за іх ктыўныя і эфектыўныя дзеянні па абароне сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь. Прафсаюз РЭП прынцыпова і паслядоўна падтрымлівае людзей пры парушэнні іх грамадзянскіх правоў, цвёрда стаіць на абароне працоўных. Скандальна вядомы “Дэкрэт аб тунеядцах” быў адменены дзякуючы магутнаму супраціўленню народа, і менавіта Прафсаюз РЭП узяў на сябе асноўную працу па абароне людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў чынавенства. 

Мы звяртаемся да грамадзян Беларусі і ў якасці адказу на пераслед улады мы аб’яўляем аб пачатку сумеснай кампаніі па прыцягненню ў Прафсаюз РЭП новых чальцоў. Мы  заклікаем лідэраў і членаў  грамадскіх аб’яднанняў і рухаў, ініцыятыў і ўстаноў, а таксама  людзей працы ўступаць   у Прафсаюз РЭП.  Менавіта такія нашы сумесныя дзеянні стануць годным і эфектыўным адказам на рэпрэсіі ўлады ў адносінах незалежнага Прафсаюза РЭП. 

Мы заклікаем міжнародныя прафсаюзныя і праваабарончыя арганізацыі надаць пільную ўвагу судоваму разбіральніцтву над Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, а таксама выказаць сваю пазіцыю ў адносінах неправамернага пераследу прафсаюзных актывістаў.   

Прафсаюз РЭП дапамагаў нам, прыйшоў час падтрымаць Прафсаюз РЭП!  

Адкажам на рэпрэсіі ўлады салідарнасцю і згуртаваннем грамадзянскай супольнасці!

 

Солидарность

 На дадзены момант пацвердзілі сваё далучэнне да "Сумеснай заявы" наступныя арганізацыі: 

Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "ТаймАкт" 
 
Публичная ўстанова "Беларускі дакументацыйны цэнтр" 
 
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 
 
Грамадская арганізацыя "Камітэт салідарнасці" 
 
Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў "Наш дом" 
 
Праваабарончы цэнтр "Прававая дапамога насельніцтву".

УВАГА! Усе арганізацыі, рухі і ініцыятывы, усіх грамадзян, хто гатовы і жадае падтрымаць Прафсаюз РЭП у гэты няпросты для яго час заклікаем далучыцца да "Сумеснай заявы...", а грамадзян - уступаць у Прафсаюз РЭП.

Арганізацыі і фізічныя асобы, якія гатовыя далучыцца да "Сумеснай заявы...", могуць зрабіць гэта праз простую форму па спасылках:

для арганізацый, рухаў, ініцыятыў - тут. 
для фізічных асоб - тут. 
 
Алгорытм уступлення ў Прафсаюз РЭП выкладзены тут..
 
Адкажам на рэпрэсіі салідарнасцю ды згуртаваннем!

 

 

 




Comments ()

    Write comment

    • Апошнія навіны

      • Прыйшоў час падтрымаць прафсаюз РЭП!
      • СУМЕСНАЯ ЗАЯВА па справе прафсаюза РЭП
      • Адкажам на рэпрэсіі салідарнасцю ды згуртаваннем!
      • Міліцыянты зламалі мужчыну рабро за адсутнасць флікера
      • Японскі мастак ляцеў транзытам празь Беларусь і сеў у калёнію на 4,5 года

    • Сацыяльна-інфармацыйнае ўстанова «ТаймАкт» - гэта недзяржаўная некамерцыйная праваабарончая арганізацыя, зарэгістраваная рашэннем Мінгарвыканкама 26 снежня 2016 года.

    • Кантакты


    • Пра нас
    • Навiны
    • Паралельны свет
    • Правасуддзе
    • Падтрымаць праэкт
    • Зваротная сувязь
    © Copyright GrandNews Theme Demo - Theme by ThemeGoods